27 красавiка 2024, Субота, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прадае скрадзенае ва Украіне збожжа, выдаючы яго за сваё

3
Расея прадае скрадзенае ва Украіне збожжа, выдаючы яго за сваё

Частка сховішчаў знаходзіцца на акупаваных тэрыторыях.

Частка ўкраінскіх элеватараў знаходзяцца на акупаваных Расеяй тэрыторыях, і там ужо пачаўся крадзеж збожжа, заявіў прэзідэнт Украінскай збожжавай асацыяцыі Мікалай Гарбачоў.

"Мы маем дастатковую колькасць элеватараў. Збожжа можа захоўвацца нейкі час, за год з ім нічога не адбудзецца. Праблема ў тым, што частка элеватараў знаходзіцца на акупаваных тэрыторыях, і там ужо пачаўся крадзеж збожжа. Яго вывозяць у Крым, а адтуль вязуць на экспарт пад выглядам расейскага", - заявіў Гарбачоў.

Эксперт таксама не выключае, што скрадзенае ва Украіне зерне будзе пастаўляцца ў падсанкцыйныя краіны.

"Міжнародныя кампаніі здатныя разабрацца, адкуль ідзе збожжа. Не думаю, што нехта з іх будзе яго купляць. Магчыма, яно будзе пастаўляцца ў падсанкцыйныя краіны. Варта бедаваць за збожжа, якое знаходзіцца на акупаваных тэрыторыях на поўдні Запарожскай і ў Херсонскай абласцей. "Яго там дастаткова шмат. Думаю, блізу 1,5 млн т. Збожжа каштуе ў сярэднім $300 за т, г.зн. яго агульная вартасць — $450 млн", - заявіў Гарбачоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках