26 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы журналіст растлумачыў, чаму Украіна не публікуе відэа з палоннымі кадыраўцамі

Вайсковы журналіст растлумачыў, чаму Украіна не публікуе відэа з палоннымі кадыраўцамі

Такія таксама ёсць.

Украінскі журналіст Уладзімір Золкін, які бярэ інтэрв'ю ў расейскіх ваеннапалонных, патлумачыў, чаму няма відэа з «кадыраўцамі». Пра гэта ён расказаў на сваім YouTube-канале.

Са слоў Золкіна, «кадыраўцаў» Расея беражэ і шануе. Калі яны трапляюць у палон, РФ імгненна дасылае запыт на абмен ваеннапалонных, каб як мага хутчэй вярнуць «кадыраўцаў».

«Іншых жаўнераў часта спрабуюць выдаць за зніклых без вестак, а кожны палонны кадыравец гэта гарантаванае хуткае вяртанне любога нашага байца», — дадаў Золкін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках