26 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты кідалі камяні ў польскіх памежнікаў і падвезлі драўляныя насцілы для нелегалаў.

10
Лукашысты кідалі камяні ў польскіх памежнікаў і падвезлі драўляныя насцілы для нелегалаў.

Польскую мяжу з боку Беларусі штурмавалі на двух участках.

За апошнія два дні польскія памежнікі зафіксавалі 24 спробы незаконнага перасячэння мяжы. Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

8 замежнікаў спрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы 14 траўня, яшчэ 16 чалавек - сёння.

Каб прайсці праз калючы дрот, замежнікі выкарыстоўвалі драўляныя насцілы на ўчастках у раёне польскіх пасёлкаў Дубічы-Царкеўне і Чаромха.

Памежнікі паведамілі, што з беларускага боку на польскую тэрыторыю кідалі камяні і «мелі месца слоўныя абразы польскіх службаў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках