27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Блізу ста расейскіх танкістаў здаліся ў палон да сярэдзіны сакавіка

ГУР: Блізу ста расейскіх танкістаў здаліся ў палон да сярэдзіны сакавіка

УСУ знішчылі і захапілі больш за 300 адзінак баявой тэхнікі акупантаў.

Блізу сотні расейскіх танкістаў здаліся ў палон цягам першых двух тыдняў поўнамаштабнага ўварвання Расейскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны, паведамляе Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны.

"На 15 сакавіка 2022 года агульныя страты 1-й расейскага танкавага войска склалі 409 чалавек. Украінскія жаўнеры ліквідавалі 61 і паранілі 209 акупантаў. Толькі ў першыя два тыдні вайны прапалі без вестак 44 расейскія танкісты і 96 акупантаў з гэтага войска выбралі жыццё і здаліся", - сведчаць звесткі вайсковай выведкі Украіны, якая атрымала дакументальнае пацвярджэнне страт жывой сілы і тэхнікі 1-га танкавага войска ўзброеных сіл РФ.

У той жа час, са звестак ГУР Мінабароны, абаронцы Украіны знішчылі і захапілі 308 адзінак баявой тэхнікі расейскіх акупантаў.

Акрамя таго, даследаванне і аналіз атрыманых украінскімі выведчыкамі дакументаў дазволілі ўсталяваць спіс падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у вайсковым уварванні на тэрыторыю Украіны, вайсковыя рангі і імёны акупантаў, якія падчас ваенных дзеянняў загінулі, зніклі без вестак, патрапілі ў палон або атрымалі раны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках