27 красавiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына анансавала пастаўкі зброі Украіне

11
Нямеччына анансавала пастаўкі зброі Украіне

Бэрлін мае намер паставіць Кіеву гаўбіцы, «зенітныя танкі» і базукі.

Узброеныя сілы Украіны ў хуткім часе атрымаюць нямецкую зброю. Федэральны ўрад працягне пастаўку вайсковай тэхнікі для супрацьстаяння расейскай агрэсіі.

Пра гэта паведамляе «Укринформ».

Гаўбіцы Panzerhaubitz 2000, «зенітныя танкі» і іншае ўзбраенне рыхтуецца да адпраўкі. Забеспячэнне анансаваў спікер нямецкага ўрада Штэфен Гебештрайт.

«Пастаўкі працягваюцца. Гаворка ідзе пра гаўбіцы Panzerhaubitz 2000, кіраваць якімі цяпер вучаць украінскіх жаўнераў, аб адпраўцы танкаў Gepard, аб пастаўцы базукаў і іншай вайсковай тэхнікі», - заявіў ён.

У той жа час Міністэрства абароны Нямеччыны працягвае трэніраваць украінскіх вайскоўцаў для паспяховага выкарыстання перададзенай тэхнікі. Першым чынам вайскоўцаў Украіны навучаюць кіраванню гаўбіцамі. Запланаваны тэрмін навучання - 40 дзён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках