16 жнiўня 2022, aўторак, 10:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія надасць Украіне фінансавую дапамогу ў суме 9 млрд еўраў у 2022 годзе

3
Еўракамісія надасць Украіне фінансавую дапамогу ў суме 9 млрд еўраў у 2022 годзе

Гэтыя сродкі будуць выдзеленыя на кароткатэрміновую перспектыву.

Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заяўляе аб намеры выдзеліць Украіне ў 2022 годзе новую макрафінансавую дапамогу ў суме да 9 млрд еўраў, паведамляе interfax.com.ua.

«Мы прапануем для Украіны новую выключную макрафінансавую дапамогу да 9 млрд еўраў у 2022 годзе», – заявіла яна ў сераду ў Брусэлі.

Паводле слоў прэзідэнткі Еўракамісіі, гэтыя сродкі будуць выдзеленыя на кароткатэрміновую перспектыву для «існых патрэб, каб падтрымаць урад, дзяржаўны бюджэт».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».