26 красавiка 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пуціна не выстарчыла грошай: расейскі бізнэс аплачвае кадыраўскіх наймітаў ва Украіне

У Пуціна не выстарчыла грошай: расейскі бізнэс аплачвае кадыраўскіх наймітаў ва Украіне

Камандаванне РФ панічна спрабуе сабраць і адправіць на фронт як мага больш людзей.

Вайскова-палітычнае камандаванне Расеі панічна спрабуе сабраць і адправіць на фронт як мага больш людзей. Пры гэтым якасць такога асабовага складу, магчымасць забеспячэння іх амуніцыяй і бронетэхнікай Пуціна ўвогуле не хвалюе.

Паводле інфармацыі крыніц 24 канала ва ўкраінскіх спецслужбах, колькасць санітарных і незваротных страт у расейскім войску настолькі вялікая, што акупантам тэрмінова патрабуюцца дадатковыя рэсурсы для стрымлівання пазіцый. Таму другі месяц у краіне-агрэсары прадаўжаецца прыхаваная мабілізацыя.

Ужываліся такія захады пасля таго, як праваліліся ўсе прапагандысцкія патугі Крамля ў зборы на вайну вялікай колькасці добраахвотнікаў. Таму Пуцін наважыў адпраўляць ва Украіну жаўнераў тэрміновай службы, якіх прызавуць падчас вясновай кампаніі. Аднак хутка сабраць і адправіць на нашу тэрыторыю ўсіх фактычна мабілізаваных жаўнераў у Расеі не могуць, таму папаўненне разбітых груповак прадаўжаецца за кошт фактычна наймітаў.

Кадыраўскія войскі папаўняюцца найбольш хутка

Цікток воінаў Рамзана Кадырава на перадавой амаль немагчыма ўбачыць. Асабліва пасля таго, як яны не паспелі бегчы з Гастомеля і панеслі вялізныя страты. Зрэшты, нават нягледзячы на тое, што на першай лініі фронту кадыраўскія вайсковыя не бываюць, загінулых і параненых у іх нямала - набой прыляціць, то хтосьці на міну падчас здымак наступіць.

Паколькі групоўкі кадыраўцаў займаюць у захопніцкім войску асобнае месца, «стомленых» пасля расстрэлаў святлафораў і баёў з пустымі будынкамі акупантаў нярэдка адпраўляюць на ратацыю, дазваляюць ім ездзіць дадому, а таксама наогул разрываць кантракты.

Менавіта праз спецыяльны статус гэтых катаў наогул не адпраўляюць нават у месцы магчымага трапляння ў бой, асабліва калі падраздзяленне да гэтага панесла хаця б нейкія страты. Кадыраўскія атрады ўважаюцца за небаяздольныя, калі ва ўзводзе або роце не атрымліваецца хаця б 5% асабовага складу. Расейцаў пры гэтым змушаюць ваяваць увогуле да апошняга.

Фактычна групоўкі кадыраўцаў робяць на вайне некалькі функцый:

• павялічваюць маральны дух расейцаў з дапамогай відэа ў цікток;

• запалохваюць і расстрэльваюць дэзерціраў або тых, хто адмаўляецца ісці ў бой;

• займаюцца застрашваннем грамадзянскага насельніцтва ўкраінскіх гарадоў.

Менавіта таму, што Кадыраў фактычна з'яўляецца расейскім квазіцаром, атрады яго наймітаў папаўняюць за кошт дзяржавы значна хутчэй, чым усе астатнія падраздзяленні ўзброеных сіл. Тое ж самае тычыцца і падраздзяленняў узброеных сіл Расеіі з Чачэніі.

Кадыраўцы атрымліваюць вялізныя сродкі ад расейскага бізнэсу

Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецслужбаў, сацыяльная сітуацыя на Каўказе ладна падштурхоўвае мужчын да таго, каб адправіцца ў войска. Тым больш калі гаворка ідзе пра атрады Чачэнскай рэспублікі, дзе заробкі істотна адрозніваюцца ад сярэдніх у расейскіх войсках. З траўня кожнаму баевіку Кадырава абяцалі дадатковыя выплаты ад расейскага бізнэсу.

Улады прымусілі некаторыя буйныя прадпрыемствы выплачваць немалыя сродкі для падтрымкі атрадаў. Акрамя асноўнага заробку найміты павінны атрымліваць баявыя і неафіцыйныя выплаты на банкаўскую карту - ад 200 да 300 даляраў на дзень. І гэта сведчыць аб тым, што Расея не можа цалкам дазволіць сабе ўтрымліваць кадыраўскія войскі.

Цяпер падраздзяленні здраднікаў народа Ічкерыі ўтрымліваюцца значна лепш - за грошы расейцаў, якіх тыя ж кадыраўцы і забіваюць у складзе расстрэльных брыгад. Пры гэтым ні да якіх зменаў на фронце ўзмацненне набору ў кадыраўскія групоўкі не прывядзе, бо ваяваць ніхто з баевікоў не збіраецца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках