27 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы 92-й брыгады захапілі кінутую ворагам у паніцы САУ «Акация-М»

Байцы 92-й брыгады захапілі кінутую ворагам у паніцы САУ «Акация-М»

Цяпер яна будзе біць па акупантах.

Байцы 92-й брыгады ў Харкаўскай вобласці захапілі расейскую самаходную ўстаноўку «Акация-М» з боекамплектам.

Відэа з трафеем апублікаваў украінскі журналіст Юры Бутусаў.

«Расейская самаходная гаўбіца 2С3 Акацыя, якую акупанты ў паніцы пакінулі пасля нападу ўкраінскіх ваяроў на іх пазіцыі ў Харкаўскай вобласці. Цяпер будзе біць па расейцах. Боекамплект на месцы», - кажа Бутусаў.

Даведка. 2С3 Акацыя 152 мм САУ - самаходная артэлерыйская ўстаноўка.

Выкарыстоўваецца для знішчэння сродкаў ядравага нападу, артылерыі, танкаў, самаходных прылад, жывой сілы ворага, разбурэння палявых і працяглых абаронных збудаванняў, а таксама для падаўлення тылоў і органаў кіравання праціўніка.

Працы па стварэнні 152-мм САУ 2С3 Акацыя пачаліся ў другой палове 1967 адначасова з пачаткам распрацоўкі 122-мм САУ 2С1 Гваздзіка.

У 1971 годзе САУ была прынятая на ўзбраенне Савецкай Арміі. У 1975-м САУ была мадэрнізавана і атрымала індэкс 2С3М. У ёй замест двух механізаваных кладак была ўведзеная адна - барабаннага тыпу, што дазволіла павысіць боекамплект на 15 стрэлаў. У 1987 годзе гаўбіцу зноў удасканалілі. На ёй была ўсталяваная апаратура прыёму і выяўлення інфармацыі кіравання агнём. Такая ўстаноўка атрымала найменне 2С3М1. Вытворчасць 2С3 Акацыя прыпыненая ў 1993 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках