27 красавiка 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра вялізныя страты акупантаў у жывой сіле і тэхніцы з моманту ўварвання ва Украіну

3
Стала вядома пра вялізныя страты акупантаў у жывой сіле і тэхніцы з моманту ўварвання ва Украіну

Новыя звесткі Генштаба УСУ.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскія войскі страцілі больш за 28 700 вайскоўцаў. Пры гэтым было знішчана 460 беспілотнікаў.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ у Facebook.

Агульныя баявыя страты ворага на 19 траўня арыентыровачна складаюць:

асабовага складу - амаль 28700 (+200) чалавек ліквідавана,

танкаў - 1263 (9) адзінкі,

баявых браніраваных машын - 3090 (+27) адзінак,

артылерыйскіх сістэм - 596 (+1) адзінак,

РСЗА - 200 (+1) адзінак,

сродкі СПА - 93 (+0) адзінкі,

самалётаў - 204 (1) адзінкі,

верталётаў - 168 (1) адзінак,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 460 (+5),

крылатыя ракеты - 103 (0),

караблі / катары - 13 (+0) адзінак,

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў - 2162 (+5) адзінкі,

спецыяльная тэхніка - 43 (+0).

Нагадаем, групоўка Аб'яднаных сіл працягвае абарончую аперацыю на Данецкам і Луганскім напрамках. За дзень там знішчана 28 адзінак расейскай тэхнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках