27 красавiка 2024, Субота, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінабароны Украіны назвалі самыя «гарачыя месцы» на Данбасе і галоўную мэту РФ

У Мінабароны Украіны назвалі самыя «гарачыя месцы» на Данбасе і галоўную мэту РФ

Вораг спрабуе наступаць у кірунку Новаміхайлаўкі.

Расейскія акупанты хочуць акружыць украінскія войскі пад Лісічанскам і Севераданецкам.

Пра гэта падчас брыфінгу сказаў спікер Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік, піша УНИАН.

На Харкаўскім кірунку, адзначыў ён, вораг спрабуе ўтрымаць захопленыя ім рубяжы і вядзе агонь з артылерыйскіх сістэм. Напрыклад, быў ажыццёўлены абстрэл непадалёк ад Дзяменцьеўкі, якая знаходзіцца на поўнач ад Харкава.

На Славянскім кірунку ўкраінскія войскі адбіваюць наступ расейскіх падраздзяленняў. Артылерыйскі агонь вораг вядзе паблізу лініі судакранання пад Ізюмам.

«Інтэнсіўныя баявыя дзеянні прадаўжаюцца на Ліманскім, Паўночнаданецкім і Бахмуцкім кірунках. Асноўная мэта расейскіх акупантаў - атачыць нашы войскі пад Лісічанскам і Севераданецкам», - адзначыў спікер МАУ.

На Бахмуцкім кірунку, дадаў ён, украінскія абаронцы стрымліваюць наступленне расейскіх войскаў, якія спрабуюць авалодаць новымі рубяжамі ля Папаснай.

«На Курахаўскім кірунку нашы войскі даюць адпор праціўніку, які пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі спрабуе наступаць у кірунку Новаміхайлаўкі за 10 кіламетраў на поўдзень ад горада Мар'інкі», – паведаміў Матузянік.

На Крыварожскім і Херсонскім кірунках, адзначыў ён, акупанты вядуць артылерыйскі агонь у бок пазіцый украінскіх войскаў і імкнуцца абсталяваць другую лінію абароны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках