10 траўня 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны ЗША паказала ладаванне бронетранспарцёраў М113 перад адпраўкай ва Украіну

4
Мінабароны ЗША паказала ладаванне бронетранспарцёраў М113 перад адпраўкай ва Украіну

Ладаванне адбываецца ў форце Stewart у штаце Джорджыі.

Міністэрства абароны ЗША паказала ладаванне бронетранспарцёраў М113 перад адпраўкай ва Украіну, піша nv.ua.

«Жаўнеры 3-я пяхотнай дывізіі ладуюць бронетранспарцёры М113, якія накіроўваюцца ў Еўропу для вайсковай дапамогі Украіне», - гаворыцца ў паведамленні Twitter.

Ладаванне адбываецца ў форце Stewart у штаце Джорджыі.

19 траўня Сэнат ЗША прагаласаваў за пакет дапамогі Украіне на суму 40 млрд даляраў, раней яго ўхваліла Палата прадстаўнікоў. Цяпер дакумент мае падпісаць прэзідэнт Джозэф Байдэн.

Гэта найбуйнейшы пакет дапамогі іншай краіне, які Кангрэс прымаў за апошнія два дзесяцігоддзі.

.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках