27 красавiка 2024, Субота, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі ўспыхнула падстанцыя на тэрыторыі аэрагідрадынамічнага інстытута

7
У Падмаскоўі ўспыхнула падстанцыя на тэрыторыі аэрагідрадынамічнага інстытута

Існуе пагроза выбуху.

На тэрыторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытута ў Падмаскоўі ўспыхнуў пажар. Вядома, што загарэлася трансфарматарная падстанцыя. Пра пацярпелых не паведамляецца, піша 24 канал.

Як пішуць расСМІ, пажар у інстытуце горада Жукоўскі ўжо лакалізавалі, аднак дым да гэтага часу бачны.

Чаму адбыўся пажар

Верагодна, прычынай пажару сталі парушэнні тэхнікі бяспекі пры рамонце даху. Плошча пажару склала блізу 100 квадратных метраў.

Верагодна, на даху праводзіліся газазварачныя працы, адбыўся выбух балона, што прывяло да пажару, – паведамляюць росСМІ.

Паводле папярэдніх звестак, у адным з карпусоў інстытута гарэў дах. Паводле словаў іншай крыніцы, дах загарэўся менавіта ў асноўным корпусе ЦАГІ.

Існуе пагроза выбуху

У цэнтры горада Жукоўскі перакрылі рух праз пагрозу выбуху газавых балонаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытута.

Тым часам відавочцы паведамляюць, што дым ад пажару відаць на адлегласці 20 кіламетраў. На месцы здарэння працуюць пажарныя.

Дарэчы, у Расеі невядомыя актыўна падпальваюць ваенкаматы, каб не ісці ваяваць супраць Украіны. На стан 19 траўня ўжо зафіксавана сама меней 12 выпадкаў падпалу ваенкаматаў.

Цікава, што падобныя інцыдэнты – гэта ўжо тэндэнцыя ў памежных абласцях Расеі, пра стрэлы і пажары паведамляюць амаль кожны дзень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках