27 красавiка 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы зламалі хрыбет адной з наймацнейшых армій свету

19
Зяленскі: Мы зламалі хрыбет адной з наймацнейшых армій свету

Прэзідэнт Украіны расказаў, што будзе ўважацца за перамогу ў вайне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўважае за самае каштоўнае – жыццё ўкраінскіх людзей, у тым ліку вайскоўцаў; ён паўтарыў сваё меркаванне, што вяртанне тэрыторый да лініі размежавання 23 лютага 2022 г. будзе перамогай.

Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю журналістам з нагоды 3-й гадавіны інаўгурацыі, паведамляе pravda.com.ua.

"Я думаю, які апетыт ні быў бы ў розных пластоў нашага насельніцтва, самае каштоўнае – захаваць найбольш людзей, вайскоўцаў. Гэта смелыя людзі, якія гатовыя аддаць жыццё...

Таму… не трэба быць вельмі прагнымі на гэты момант, хоць гэта і не да канца справядліва. Таму што справядлівасць, калі мы вернем усё.

Сёння ж, каб захаваць, а гэта ўжо будзе пытанне дзясяткаў тысячаў людзей… Ніхто проста так нічога не аддае, але ёсць зямля, дзе яны зайшлі і акупавалі, а ёсць – дзе глыбока ў некаторых тэрыторыях.

Без лішніх стратаў – выйсці на лінію, якая была да 24 дня (лютага – рэд.), я думаю… гэта будзе для нашай дзяржавы перамогай.

Усё роўна ўсё вернецца. Мы зламалі хрыбет адной з наймацнейшых армій свету. Мы гэта ўжо зрабілі. І псіхалагічна. Яны не ўстануць на ногі ў найбліжэйшыя некалькі гадоў. Але не забывайцеся, што ўсе нашы вайскоўцы таксама хочуць жыць», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Кіраўнік украінскай дзяржавы заклікаў зразумець кошт кожнага кроку на вайне. Паводле ягоных словаў, пасля выхаду на лінію размежавання, якая была да поўнамаштабнага ўварвання, можна будзе перайсці да другой часткі – далейшых перамоваў з Расеяй.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках