27 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Нямеччыне прайшоўся магутны цыклон «Эмэліндэ»

1
Па Нямеччыне прайшоўся магутны цыклон «Эмэліндэ»

Найбольш пацярпела ад шалу навалы самая густанаселеная федэральная зямля Нямеччыны - Паўночны Райн.

Навальніцы, проліўні, ураганныя парыванні ветру, тарнада: цыклон "Эмэліндэ", які прайшоў па захадзе Нямеччыны 20 траўня, прычыніўся да разбурэнняў і ахвяр. Найбольш пацярпела ад шалу навалы самая густанаселеная федэральная зямля Нямеччыны - Паўночны Райн-Вэстфалія, піша dw.com.

Паводле звестак паліцыі толькі ў Падэрборне, па якім прайшоў тарнада, па медычную дапамогу звярнуліся 43 чалавекі. Некаторыя з іх у цяжкім стане. Прадстаўнікі мескіх улад заявілі аб тым, што камунальныя службы чакае вялікая работа расчысткі руін. Ацэнка шкоды, прычыненай прамысловай зоне Падэрборна, працягваецца.

Таксама паведамляецца аб цяжкіх наступствах у суседнім месце Ліпштаце. Там ураган абрынуў шпіль царквы, а больш за 100 чалавек апынуліся ў пастцы ў мясцовым адкрытым басейне пасля таго, як паваленыя дрэвы заблакавалі выйсце.

У федэральных землях Райнландзе-Пфальцы і Заар сур'ёзных пашкоджанняў не было, нягледзячы на моцныя навальніцы. Паліцыя і ратавальнікі паведамілі толькі аб некалькіх паваленых дрэвах, пашкоджаннях аўтамабіляў градам і затапленні скляпоў. Паліцыя паведаміла таксама аб адным загінулым. 38-гадовы мужчына, відаць, атрымаў удар токам пры ўваходзе ў затоплены склеп, пасля чаго ўпаў і выцяўся галавой.

У Цэнтральнай Франконіі (федэральная зямля Баварыя) 14 чалавек, у тым ліку некалькі дзяцей, атрымалі раны. Са слоў прадстаўніка паліцыі, некалькі адпачывальнікаў у сувязі з надыходам шторма схаваліся ў хаціне плошчай прыкладна 85 кв.м, якая затым перакулілася набок.

У федэральнай зямлі Саксонія гурт Rammstein перапыніў свой канцэрт на паўгадзіны дзеля навальніцы над Ляйпцыгам. На 45-й хвіліне шоў гледачоў папрасілі пакінуць арэну і схавацца. Зрэшты, праз 15 хвілін фанатаў пусцілі назад.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках