4 траўня 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Талібы прымусілі жанчын на тэлевізіі засланяць твары

14
Талібы прымусілі жанчын на тэлевізіі засланяць твары
Вядучая тэлеканалу TOLONEWS

У афганскіх жанчын стала яшчэ менш правоў і магчымасцей.

З 21 траўня афганскім жанчынам-тэлевядоўцам на ўказ урада «Талібана» забаронена выступаць у эфіры з адкрытым тварам.

Пасля аднадзённага супраціву афганскія жанчыны-тэлевядоўцы падпарадкаваліся загаду кіруючага ў краіне радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан» і сталі прыкрываць твары падчас эфіру. Ужо ў нядзелю, 22 траўня, вядоўцы ранішніх навін на асноўных афганскіх тэлеканалах выступалі з экрана ў накідках або масках, пакінуўшы адкрытымі толькі вочы. Напярэдадні многія з іх яшчэ супраціўляліся і не закрывалі твары, паведамляе DW.

Міністэрства прапаганды дабрадзейнасці і прадухілення распусты раней распарадзілася, каб усе жанчыны-вядоўцы з 21 траўня з'яўляліся на экране толькі з заслоненымі тварамі. Такім чынам быў уведзены ў дзеянне ўказ вярхоўнага лідара талібаў Хайбатуллы Ахундзады, паводле якога жанчыны, асабліва якія працуюць у дзяржаўных установах, абавязаны насіць у грамадскіх месцах паранджу, якая хавае цела з ног да галавы. У выпадку невыканання правілаў ім пагражае звальненне. Акрамя таго, апекуны мужчынскага полу, бацькі ці мужы гэтых жанчын павінны будуць заплаціць штраф, як і кіраўніцтва тэлеканалаў, якое не выконвае гэты загад.

У афганскіх жанчын стала яшчэ менш правоў і магчымасцяў

Вярнуўшыся да ўлады ў жніўні 2021 года, талібы ўвялі яшчэ больш строгія правілы ў дачыненні да цывільнага жыцця. Напрыклад, жанчынам не дазваляецца з'язджаць з дому без суправаджэння мужчыны далей, чым на 72 кіламетры. Дзяўчынкам забаронена наведваць сярэднія школы. Акрамя таго, жанчыны ў шматлікіх выпадках не маюць права вярнуцца на сваю ранейшую працу. Падчас першага праўлення «Талібана» з 1996 да 2001 года жанчыны і дзяўчынкі былі практычна цалкам пазбаўлены магчымасці атрымліваць адукацыю і працаваць па-за домам. Між тым адной з умоў прызнання ўрада талібаў з боку заходніх дзяржаў з'яўляецца пашырэнне правоў і магчымасцей афганскіх жанчын.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках