27 красавiка 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы адбываюцца цікавыя падзеі»

30
«Напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы адбываюцца цікавыя падзеі»

У Беларусі дзіравая мяжа?

Напярэдадні сустрэчы ў Сочы адбываюцца цікавыя падзеі, піша Telegram-канал «Ник и Майк». Кіраўнік Савета бяспекі Вальфовіч заявіў пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы не толькі ўмацоўваюць межы і нарошчваюць колькасць узбраенняў, але і заходзяць на тэрыторыю Беларусі. Гэтае прызнанне выклікае пытанні: гэта значыць вайсковец прызнаўся, што мяжа ў нас дзіравая?

Зрэшты, гэта ўжо звыклая рыторыка, калі ў любой незразумелай сітуацыі ўкраінцаў вінавацяць у тым, што з іх тэрыторыі то зброя перапраўляецца, то джыпы едуць, то вось зараз дайшлі, па сутнасці, да ДРГ.

Час для заявы выбраны нездарма. Украінскія інсайдэрскія тэлеграмы заяўляюць аб тым, што гэта можа быць частка аўтаномнай гульні Вальфовіча і абяцаюць адпаведны адказ. Мы раней ужо пісалі пра тое, што менавіта Вальфовіч – той пункт, праз які Крэмль спрабуе ўплываць на беларускіх сілавікоў.

З іншага боку, такія рухі перад сустрэчай з крамлёўскім старцам могуць быць выгадныя і самому сінепальцаму. Задача нагнаць больш туману і надзьмуць шчокі - маўляў, небяспека настолькі маштабная, што мы тут прыкладаем усе сілы, каб з ёй справіцца. Таму ўступаць у вайну няма калі і няма чым.

Таксама зноў зафіксавана актыўнасць «Іскандэраў» і іншых ракетных сістэм каля межаў Украіны. У The New York Times гаворыцца пра адкрыццё другога фронту ў Малдове. Раней мы казалі пра тое, што прапрацоўваюцца варыянты эскалацыі на польскай мяжы.

Візіт Дуды ў Кіеў пацвердзіў, што Польшча застаецца адным з галоўных хаўруснікаў Украіны. Яна поўнасцю гатова да розных варыянтаў развіцця падзей: войска і ТРА ў поўнай гатоўнасці, праводзіцца набор добраахвотнікаў, правяраюцца бамбасховішчы. Польшча выдатна разумее небяспеку Расеі для сваёй бяспекі (летась, напрыклад, менавіта жорсткая пазіцыя Польшчы дазволіла пераадолець мігранцкі крызіс).

Відавочна, што той сцэнар вайны, які ідзе зараз, вядзе расейскае войска да татальнай паразы. Таму шукаюцца магчымасці, як кардынальнай выявай змяніць становішча на фронце. Іншая справа, што кожны такі крок можа толькі паскараць расейскую капітуляцыю. Выйграць вайну ва ўсяго свету, як справядліва заўважыў палкоўнік Хадаронак, які з'яўляецца голасам расейскага Генштаба, немагчыма.

Найбліжэйшы тыдзень будзе напружаным. Крамлёўскі старац сам сябе заганяе ў кут, нягледзячы на працу агентаў, якія просяць пакінуць магчымасць для дыялогу. Аднак з шалёнымі дыялог складана весці.

Сіняпальцы - яркі таму прыклад.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках