26 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі генерала авіяцыі РФ, які бамбаваў украінскія гарады

38
УСУ знішчылі генерала авіяцыі РФ, які бамбаваў украінскія гарады
КАНАМАТ БАТАШОЎ

Што пра яго вядома.

Байцы Узброеных сіл Украіны ў Луганскай вобласці збілі самалёт расейскіх акупантаў Су-25, за штурвалам якога знаходзіўся генерал-маёр РФ Канамат Баташоў, піша «Главред».

Расейскі акупант быў ліквідаваны ў выніку траплення Stinger у самалёт РФ у раёне Папаснай.

Каментатары ў расейскіх сацыяльных сетках прызнаюць, што Баташоў быў знішчаны пасля таго, як скідаў некіравальныя набоі на мірныя ўкраінскія гарады.

«Першы заход НАР-ы (некіравальная авіяцыйная ракета, – рэд.), другі бомбы. Стынгер на выхадзе з атакі, выбух у паветры», – распавядаюць падрабязнасці знішчэння генерала-рашыста.

Не выключана, што Баташоў стаў наймітам у ПВК Вагнер. Пра наяўнасць у гэтага ПВК уласнай штурмавой авіяцыі паведамлялі расейскія Telegram-каналы.

«Пагалоскі пра авіяцыю над Папаснай з нетрадыцыйнай для ПКС Расеі і ВПС Украіны маркіроўкай усё ж з'явіліся. У свеце цяпер трэнд на каршэрынг, аркестр ужо даўно карыстаецца плейншэрынгам, хто ў тэме, той ведае», – пісалі расСМІ.

Што вядома пра скандальнага генерала-рашыста

Канамат Баташоў - генерал-маёр Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі, 1959 г.н.

Быў звольнены з шэрагаў войска яшчэ ў 2013 годзе. Баташоў з'яўляўся фігурантам крымінальнай справы. Яму інкрымінавалі знішчэнне баявога самалёта Су-27.

Паводле інфармацыі Новай газеты Баташоў у 2012 годзе прыбыў у вайсковую часць 23326-2, дзе папрасіў яе камандзіра Яўгена Алейніка, свайго таварыша, «пакатаць» на Су-27УБ. Баташоў сеў у крэсла другога пілота і разам з Алейнікам яны здзейснілі некалькі манеўраў у паветры. Аднак Баташоў захацеў выканаць фігуру вышэйшага пілатажу «звон», пасля чаго пілоты страцілі кантроль над машынай і катапультаваліся. Іх абодвух звольнілі з шэрагаў войска.

Да гэтага Баташоў камандаваў авіябазай «Балтымар» у Варонежы. Раней там базіраваліся бамбавікі Су-24 і перахопнікі МіГ-25. Цяпер - бамбавікі Су-34.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках