4 траўня 2024, Субота, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея кінула на захоп Луганскай вобласці больш за 20 БТГ

19
Расея кінула на захоп Луганскай вобласці больш за 20 БТГ

У кожнай да 500 чалавек.

Расея кінула на захоп Луганскай вобласці больш за 12 тысяч вайскоўцаў. Самая складаная сітуацыя ў Горскай абшчыне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на кіраўніка Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Гайдая.

"Расейскае войска кінула вялізны збой тэхнікі і жаўнераў, каб захапіць Луганскую вобласць цалкам. У нас на тэрыторыі вобласці расейскае войска выставіла 25 батальённа-тактычных груп (БТГ)", - сказаў Гайдай.

Ён растлумачыў, што ў кожнай БТГ налічваецца ьлізу 500 чалавек. Паводле ягоных слоў, гэтая расейская групоўка кінутая ў наступ, каб адрэзаць вобласць ад астатняй Украіны або захапіць Севераданецк.

"Вельмі складаная сітуацыя, дзе Горская абшчына (Залатое, Кацярынаўка, Ташкоўка). У Ташкоўцы нашы выбілі ворага і замацаваліся", - дадаў кіраўнік АВА.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках