27 красавiка 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты рассакрэцілі «таемнага» акупацыйнага «мэра» Херсона Кобца

2
Журналісты рассакрэцілі «таемнага» акупацыйнага «мэра» Херсона Кобца

Здраднік лётаў у Менск у 2019 годзе.

Акупацыйны «мэр» Херсона Аляксандр Кобец не паказвае твар публічна, яго старонку ў сацыяльных сетках не знайсці, і нават на прапагандысцкіх відэа ён не з'яўляецца. Журналісты Bihus.Info атрымалі фота Кобца ад крыніц.

Паводле звестак крыніц журналістаў, Кобец паспешна з'ехаў з Кіева 7 сакавіка 2022 г. на аўтамабілі Mercedes-Benz з нумарным знакам AA8332CO, зарэгістраваным на ягоную жонку Ганну Кобец.

На пасажырскім крэсле разам з Аляксандрам Кобцам бачны іншы мужчына. Паводле інфармацыі рэдакцыі, ён падсеў у мерседэс да Кобца на выездзе з Кіева, а жонка перасела на задняе крэсла.

Пра тое, што Кобец з'ехаў з Кіева менавіта 7 сакавіка 2022 г., раней паведамляў Цэнтр журналісцкіх расследаванняў, карэспандэнт якога пабываў у кіеўскім доме на вул. Абалонскай, дзе жыў Кобец.

Паводле звестак крыніц журналістаў, у той дзень Кобец накіраваўся на захад Украіны, а 15 сакавіка 2022 г. з'ехаў з краіны праз ПП «Ужгарад». Ён змог перасекчы мяжу як асоба старэйшая за 60 гадоў (яму 62).

А 26 красавіка 2022 г. законны мэр Херсона Ігар Калыхаеў паведаміў, што так званы «вайсковы камендант» акупаванай Херсонскай вобласці палкоўнік Віктар Бедрык «прызначыў» Кобца псеўдамэрам Херсона.

Расейскі палкоўнік Віктар Бедрык уварваўся ва Украіну і называе сябе «вайсковым камендантам» акупаванай Херсоншчыны

«Было агучана, што згодна з загадам абласнога вайсковага каменданта нумар 11 ад сённяшняга дня паўнамоцтвы херсонскага галавы дэлегуецца Кобцу Аляксандру Юр'евічу», - паведамляў Ігар Калыхаеў.

Праз скрытнасць Кобца па ягоных біяграфічных звестках узнікла блытаніна. Некаторыя рэдакцыі спачатку пераблыталі яго з кандыдатам у дэпутаты ў Херсонскі гарсавет ад партыі «Голас» Аляксандрам Дзмітрыевічам (!) Кобцам, а затым назвалі Кобца кіроўцам законнага мэра Херсона Ігара Калыхаева.

Прыналежнасць Кобца да партыі «Голас» ужо зняпраўджаная. Інфармацыя пра працу Кобца на мэра Херсона Калыхаева пакуль не пацверджаная.

Кобец Аляксандр Юр'евіч нарадзіўся ў Херсоне, некаторы час жыў там, а затым шмат гадоў жыў у Кіеве (зарэгістраваны на вул. Абалонскай) і, магчыма, у Маскве.

Паводле звестак крыніц журналістаў, за папярэднія 5 гадоў, з 27.04.2017 да 27.04.2022 Кобец 22 разы выязджаў з Украіны за мяжу. Большасць гэтых выездаў ён ажыццяўляў наўпрост у Расею і Беларусь. Між іншым, Кобец лятаў у Менск у 2019 годзе. Але ездзіў цягніком і машынай у Расею ў 2018 годзе.

Крыніцы журналістаў пацвярджаюць інфармацыю выдання «Мост» і «Цэнтра журналісцкіх расследаванняў» аб тым, што ў савецкі час Кобец працаваў у КДБ, а затым у пачатку 2000-х - ва ўкраінскай СБУ. Між іншым, у цэнтральным апараце СБУ, адкуль быў звольнены да 2010 г.

Як высветлілі журналісты, у 2006 годзе Кобец быў аформлены супрацоўнікам кіеўскай фірмы «Украграхімпрамхолдынг», якая гандлявала аміякам. Яе ва Украіне заснаваў расеец Аляксандр Бяссонаў. Заснаваў на грошы, узятыя ў расейскага банка ЗГБ. Грошы банка Бяссонаў не вярнуў, таму стаў абвінавачаным паводле крымінальнай справы ў РФ і на судзе распавёў, што ў савецкі час працаваў «у органах вайсковай контрразведкі КДБ СССР Паўночнай групы войскаў». Гэта значыць, былы працадаўца Кобца публічна прызнаваў працу на КДБ.

У 2012 г. Кобец разам з жонкай Ганнай заснаваў у Кіеве фірму «Кобец компані» і спрабаваў займацца бізнэсам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках