26 красавiка 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці з'явіўся небяспечны шкоднік

9
У Гомельскай вобласці з'явіўся небяспечны шкоднік

Небяспека садоў.

На тэрыторыі Гомельскай вобласці ўсё часцей знаходзяць амерыканскага белага матыля, які належыць да каранцінных шкодных арганізмаў. Пра гэта паведамляе Светлагорская раённая дзяржаўная інспекцыя ў насенняводстве, каранціне і абароне раслін.

Амерыканскі белы матылёк пагражае клёнам і пладовым дрэвам. Калі своечасова не дапамагчы расліне, акупаванай агрэсіўнай кузуркай, яна абавязкова загіне.

Шырыня казуркі не больш за 3,6 см, у даўжыню 1,5 см. Нягледзячы на мініятурныя памеры і ўразлівасць, матылёк здолеў распаўсюдзіцца ў шматлікіх рэгіёнах зямной кулі.

Матылі з`яўляюцца вясной, у перыяд цвіцення садовых дрэў. У траўні-чэрвені яны актыўна адкладаюць яйкі, а ўжо праз пару тыдняў з яйкаў з'яўляюцца гусеніцы, якія літаральна за некалькі гадзін пажыраюць лісцяную частку дрэва.

Характэрная прыкмета, праз якую можна выявіць шкодніка - павуцінневыя гнёзды з калоніямі гусеніц, якія складаюцца з аплеценых павуціннем лісця і галін расліны. Спачатку гэта можа быць некалькі лісточкаў, аплеценых павуціннем, а пазней - цэлая галіна. Гнёзды, разрастаючыся, могуць дасягаць памеру 1-1,5 м, часам павуціннем аплеценыя цэлыя дрэвы.

За 40-50 дзён яны знішчаюць усё на сваім шляху і толькі потым акукляюцца. Ужо ў ліпені з'яўляецца наступнае пакаленне матылькоў, прычым самкі другога калена яшчэ боль пладавітыя і наносяць значна большыя страты. Адна асобіна адкладае 2 500 яйкаў. Гусеніцы другога пакалення аб'ядаюць дрэвы да самай восені.

Выяўленыя гнёзды з гусеніцамі неабходна зразаць і спальваць на месцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках