У Кіеўскай вобласці і ў Чарнобыльскай зоне гарыць лес
3- 4.05.2022, 21:43
- 6,694
На месцы працуюць пажарнікі.
У Кіеўскай вобласці каля вёскі Разважаў гарыць прыкладна 1 гектар лесу.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на мэра Кіева Віталя Клічко.
Таксама гарыць лес ля вёскі Дзіцяткі ў Чарнобыльскай зоне.
На месцы здарэння працуюць байцы ДСНС і піратэхнікі, задзейнічана спецтэхніка.
«Прашу кіяўлян, калі будзе задымленасць у горадзе, не панікаваць. Зачыняйце вокны ў памяшканнях і без неабходнасці не знаходзіцеся на вуліцы», - напісаў Клічко.