11 траўня 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ каля Запарожжа нанесла ўдар па сваіх пазіцыях з агнямётнай сістэмы «Солнцепек»

13
Войска РФ каля Запарожжа нанесла ўдар па сваіх пазіцыях з агнямётнай сістэмы «Солнцепек»

«Дружалюбны агонь» у выкананні акупантаў.

Расейскія войскі нярэдка «дапамагаюць» УСУ: то дадуць трафейную тэхніку, то адкрываюць «дружалюбны агонь» па сваіх жа. Так вораг набліжае перамогу ўкраінскіх войскаў у гэтай вайне.

Гэтым разам акупанты ўдарылі па ўласных пазіцыях з агнямётнай сістэмы «Солнцепёк», паведамляе ў «Фэйсбуку» 97 пяхотны батальён 60-й асобнай пяхотнай брыгады.

«Расейскія акупанты 8 траўня 2022 года, выкарыстоўваючы на Запарожскім кірунку цяжкую агнямётную сістэму «Солнцепек», прымянілі яе супраць сваіх пазіцый і фактычна выпалілі рашысцкіх акупантаў з украінскай зямлі», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ўкраінскія байцы пакпілі з акупантаў, пры гэтым адзначыўшы, што такія дзеянні яны ўспрымаюць станоўча.

«Мы разумеем, што на травеньскія выходныя ёсць традыцыя гатаваць шашлыкі, але ў нас ёсць адна заўвага - паліце сябе на тэрыторыі Расеі. Таму што ва Украіне вам зусім не рады!» - заявілі ў 97-м батальёне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках