13 траўня 2024, панядзелак, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ зліквідавалі старшага афіцэра войска РФ пад Харкавам

9
УСУ зліквідавалі старшага афіцэра войска РФ пад Харкавам

Ён стаў 39-м у спісе загінулых ва Украіне афіцэраў старшага складу расейскага войска.

У баях пад Харкавам украінскія байцы зліквідавалі яшчэ аднаго старшага афіцэра расейскага войска - падпалкоўніка Фезула Бічыкаева. Ён якраз напярэдадні такога важнага для Пуціна 9 траўня папоўніў спіс загінулых ва Украіне афіцэраў старшага складу войска РФ - у спісе ён стаў ужо 39-м, піша "Главред".

Як піша выданне The Daily Mail, зліквідаванаму Бічыкаеву было 36 гадоў. Ён загінуў, выконваючы сакрэтную выведную місію.

Пры гэтым расейскія прапагандысцкія медыі спрабуюць паказааць загінулага падпалкоўніка героем, які нібы загадаў сваім падначаленым працягваць бой пасля таго, як атрымаў цяжкую рану ў артэрыю і ўжо канаў.

За дзень да таго, як стала вядома пра загубу Бічыкаева, з'явілася інфармацыя, што на Данбасе быў зліквідаваны камандзір гаўбічнага самаходна-артылерыйскага палка 127-й мотастралковай дывізіі падпалкоўнік Фёдар Салаўёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках