19 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рамштайн-3» збярэ блізу 50 краін, якія падтрымліваюць Украіну

7
«Рамштайн-3» збярэ блізу 50 краін, якія падтрымліваюць Украіну

Пра гэта паведаміў амбасадар ЗША пры NATO.

Пасяджэнне Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны, якое павінна адбыцца 15 чэрвеня ў Брусэлі, збярэ прадстаўнікоў абаронных ведамстваў блізу 50 краін, якія так ці інакш забяспечваюць падтрымку УСУ ва ўмовах расейскай агрэсіі.

Пра гэта паведаміла ў аўторак падчас онлайн-брыфінгу пастаянная прадстаўніца ЗША пры NATO амбасдарка Джуліяна Сміт, паведамляе Укрінфарм.

"У сераду ЗША арганізуюць пасяджэнне Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны, якое збярэ разам прадстаўнікоў блізу 50 краін, якія забяспечваюць падтрымку Украіне", – адзначыла Сміт.

Яна ўдакладніла, што сустрэча адбудзецца ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі.

Паводле ейных слоў, абмяркоўваецца сітуацыя на месцах вядзення баявых дзеянняў ва Украіне. Удзельнікі абмяркуюць, "якую дадатковую вайсковую дапамогу яны могуць надаваць Украіне ў блізкіх і сярэдніх перспектывах, а таксама надалей", каб дапамагчы ёй забяспечыць перамогу ў гэтай вайне.

Злучаныя Штаты, са свайго боку, пацвердзяць, што будуць падтрымліваць Украіну, пакуль гэта будзе неабходна, адзначыла амбасадарка. У сувязі з гэтым яна нагадала, што з моманту пачатку працы адміністрацыі Байдэна Злучаныя Штаты далі Украіне 5,3 мільярда даляраў дапамогі ў сферы бяспекі.

У чацвер у Брусэлі адбудзецца міністэрская сустрэча NATO на ўзроўні кіраўнікоў абаронных ведамстваў краінаў-сябраў Альянсу. Пытанні рэагавання NATO на цяперашнюю сітуацыю бяспекі, звязаную з вайной Расеі супраць Украіны, а таксама палітыкі стрымлівання і абароны Альянсу і падтрымкі Украіны будуць стаяць на парадку дня сустрэчы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках