20 траўня 2024, панядзелак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат назваў самую вялікую памылку Грузіі на шляху ў Еўразвяз

7
Еўрадэпутат назваў самую вялікую памылку Грузіі на шляху ў Еўразвяз

Пастанова аб Грузіі звязаная з унутранай сітуацыяй у краіне.

Напярэдадні Еўракамісія рэкамендавала надаць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў ЕЗ, аднак адмовіла ў такой просьбе Грузіі.

Дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Пятрас Аўштравічус у эфіры Апостраф TV патлумачыў, чаму Грузія не атрымала статусу кандыдата на ўступленне ў ЕЗ.

Пастанова аб Грузіі звязаная з унутранай сітуацыяй у краіне і ўціскам пэўных вольнасцяў яе грамадзян, напрыклад, свабоды выказвання.

"Некалькі тыдняў таму ў турму пасадзілі аднаго з журналістаў, які прадстаўляў апазіцыйныя погляды. Гэта зрабілі, нягледзячы на тое, што нават пракуроры і амбудсмэны ў Тбілісі казалі, што няма складу злачынства. У прынцыпе ёсць прыкметы пераследу за апазіцыйныя погляды і гэтак далей", - сказаў еўрадэпутат.

Да таго ж падзеі, якія адбываліся ў Грузіі на працягу апошняга года, а менавіта жорсткая барацьба ўлады супраць палітычных апанентаў, не адпавядаюць дэмакратычным крытэрам, у адпаведнасці з якімі даюць статус кандыдата.

“Дзверы для Грузіі не замкнёныя. Мы хочам бачыць Грузію разам з іншымі краінамі. Але тое, што трэба зрабіць дадаткова – варта зрабіць. Самая вялікая памылка з боку Тбілісі, калі яны пачынаюць спрачацца, усё спіхваць на апазіцыю і казаць, што яна павінна. Не, гэта не апазіцыя, а кіроўная кааліцыя і ўсе палітыкі, якія знаходзяцца наверсе. Я выслухаў вельмі ўважліва выступ прэзідэнткі Грузіі на гэтым тыдні. Яна сказала шмат крытычных слоў аб сваёй краіне, але яна кажа правільна, бо гэта ўсё трэба разумець канструктыўна і выпраўляць памылкі, а не рабіць новых", - падкрэсліў Пятрас Аўштравічус.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках