27 красавiка 2024, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнік-камікадзэ ўзрывае НПЗ у Растоўскай вобласці: момант атакі трапіў на відэа

87
Беспілотнік-камікадзэ ўзрывае НПЗ у Растоўскай вобласці: момант атакі трапіў на відэа

Раней нафтаперапрацоўчы завод быў ва ўладанні Віктара Медзведчука.

У горадзе Навашахцінск (Растоўская вобласць) гарыць нафтаперапрацоўчы завод пасля атакі беспілотніка.

Са звестак МНС РФ, плошча пажару на НПЗ у Растоўскай вобласці склала 50 квадратных метраў.

"Пажар на плошчы 50 "квадратаў" адбыўся на Навашахцінскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Растоўскай вобласці", – гаворыцца ў паведамленні.

У Сеціве ўжо з'явілася відэа, на якім бачна, што па тэрыторыі завода быў нанесены ўдар з беспілотніка, піша glavred.info.

На апублікаваных кадрах відавочцы спачатку смяюцца з беспілотніка, але пасля таго, як ён ударыў па НПЗ, пачынаюць крычаць і лаяцца.

"Завод узрываюць тут!", - гарлапаніў голас за кадрам.

Адзначым, што гэтае прадпрыемства раней было запісанае на Аксану Марчанку і Наталлю Лаўранюк – жонак прарасейскіх палітыкаў Віктара Медзведчука і Тараса Козака, але ў 2021 годзе НПЗ быў прададзены.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках