27 красавiка 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская разведка назвала колькасць расейскіх войск у Беларусі

3
Украінская разведка назвала колькасць расейскіх войск у Беларусі

Сітуацыя можа змяніцца вельмі хутка.

Беларусь на сёння застаецца плацдармам для расейскіх войскаў. На яе тэрыторыі зараз знаходзіцца амаль 1,5 тысяч вайскоўцаў РФ.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна расказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

«Калі ўзяць падраздзяленні, якія знаходзяцца там, - гэта прыкладна 1,5 тысяч чалавек. Гэта паветраны кампанент, супрацьпаветраная абарона, падраздзяленні спецыяльнага прызначэння і ракетныя войскі, а таксама два расейскія вайсковыя аб'екты на тэрыторыі Беларусі», - расказаў ён.

Пры гэтым Скібіцкі зазначыў, што карціна можа змяніцца вельмі хутка. Паколькі для перакідкі расейскіх войскаў у Беларусь неабходна 2-3 дні.

«І тыя рэзервы, якія цяпер засталіся на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, асабліва ў Заходняй вайсковай акрузе, могуць быць хутка перакінуты на тэрыторыю Беларусі», - дадаў прадстаўнік украінскай разведкі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Расея рыхтуе серыю тэрактаў у Беларусі. Такім чынам Масква плануе ўцягнуць Менск у вайну супраць Украіны.

Акрамя таго, паводле звестак Мінабароны, Беларусь засяродзіла на мяжы з Украінай у Берасцейскай і Гомельскай абласцях да сямі батальёнаў. Што складае амаль 3,5-4 тысячы салдат.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках