26 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе рэгіёны Беларусі перайшлі да падзення

8
Усе рэгіёны Беларусі перайшлі да падзення

Лукашысты ўжо не ў сілах схаваць свае няўдачы.

Агулам за студзень-травень бягучага года, нават паводле афіцыйных звестак, беларуская эканоміка скарацілася на 3,4 адсотка. Пры гэтым у рэгіёнах тэмпы падзення істотна адрозніваюцца, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Такія асаблівасці, з аднаго боку, з'яўляюцца вынікам рознай глыбіні праблем у асобных галінах, з другога-трэба прымаць у разлік геаграфію: шэраг рэгіёнаў адчувальна залежаў ад транспамежнага супрацоўніцтва, забеспячэння транспартам і лагістыкай.

Істотней за ўсё за пяць месяцаў знізілася эканоміка Менскай вобласці. Спад тут амаль удвая большы, чым агулам па краіне-мінус 6,7%. Падаць эканоміка Менскай вобласці пачала практычна з самага пачатку года. Пасля студзеньскага росту на 2,3%, вынік двух месяцаў паказаў сціплыя 0,2% прыросту, а далей рушыла рэзкае падзенне: -2,1% за квартал, -4,9% за чатыры месяцы і, нарэшце, -6,7% за студзень-травень.

Эканоміка сталіцы пры гэтым падае больш сціпла - на 3,1% за пяць месяцаў. Мацнейшым было зніжэнне ў Гомельскай вобласці (-3,6%). Менш за два адсоткі зніжэння склалі эканоміка Гарадзенскай і Магілёўскай абласцей. Віцебская знізілася на 2,0% роўна, а эканоміка Берасцейскай вобласці за студзень-травень знізілася на 2,6% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Травень стаў першым месяцам у 2022 годзе, калі ўсе сем беларускіх рэгіёнаў прадэманстравалі падзенне. Даўжэй за ўсіх рост утрымлівала Гарадзенская вобласць. Спад тут выявіўся толькі цяпер. Пры гэтым дзель вобласці ў фармаванні валавога ўнутранага прадукту краіны складае 10%. А вось хутка падалі сталіца і Менская вобласць – гэта 51% эканомікі краіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках