27 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«800 чалавек адмовіліся ваяваць»: акупант расказаў аб бунце ў войску РФ

5
«800 чалавек адмовіліся ваяваць»: акупант расказаў аб бунце ў войску РФ
ФОТА: REUTERS

Размову перахапіла ўкраінская выведка.

Расейскі акупант паскардзіўся маці на немагчымасць войска РФ ваяваць супраць Украіны. З гэтай прычыны ў яе шэрагах масава адмаўляюцца ад нясення службы - такіх налічылі ўжо 800 чалавек.

Захопнік прызнаўся, што ён ужо таксама ў ліку "адмоўнікаў". Аўдыёперахоп размовы выклаў на YouTube дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Антон Герашчанка.

З размовы вынікае, што акупант ужо напісаў рапарт на звальненне, але яго, напэўна, яшчэ не прынялі.

"Забралі, нічога невядома", - адказаў ён маці.

Расейскі вайсковец на імя Эдуард падкрэсліў, што аддаваў рапарт аднаму з палкоўнікаў, у якога сабраўся цэлы стос такіх дакументаў, у якіх вайскоўцы пуцінскага войска заяўляюць аб жаданні спыніць удзел у вайне.

"Усе практычна напісалі "адмову". Сказалі, што ў штаб войска аддадуць, а там відаць будзе", - прызнаўся ён.

Расейка заявіла сыну, маўляў, у навінах Telegram вычытала, што ўжо 800 вайскоўцаў Расеі адмовіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях "у сувязі з нізкім маральна-псіхалагічным духам".

Таксама яна паведаміла, што напісала "скаргу" на сайт Мінабароны РФ і яшчэ збіраецца адправіць туды ліст. Паводле ейных слоў, адказ павінен прыйсці на працягу 30 дзён, а калі не - трэба будзе звяртацца ў вайсковую пракуратуру, але грошай на “нармальнага юрыста” ў яе няма.

"А-ха-ха, за гэты час і памерці можна… Ну нічога, усё развяжацца. Народ ужо ўсё - бунтуе. Народ адмаўляецца выконваць загады", - выказаў перакананне акупант.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках