20 траўня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куляметчык у палку Каліноўскага: Галоўная мая мэта – вызваліць Беларусь

13
Куляметчык у палку Каліноўскага: Галоўная мая мэта – вызваліць Беларусь
ВАСІЛЬ ГРУДОВІК

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць пачатае.

Васіль Грудавік у 2020 годзе ўдзельнічаў у бітве супраць пінскай міліцыі і вымушаны быў з'ехаць з Беларусі. Цяпер ён - кулямётчык у палку Каліноўскага. Васіль распавёў праграме «Маю права», чаму ўступіў ва ўкраінскае войска і як збіраецца вяртацца дадому.

Васіль Грудавік – актыўны ўдзельнік пратэстаў 2020 года ў Пінску, ёні быў вымушаны з'ехаць у Польшчу ад крымінальнага пераследу за падзеі 9 жніўня 2020 года.

«Мы сабраліся з народам. У мяне некаторыя сябры пайшлі назіральнікамі, у пэўны час іх выгналі. Сябры пра гэта паведамілі мне, і мы ўжо сабраліся ісці ў гарвыканкам, каб неяк ці гвалтам, ці, калі пагодзяцца, мірна, пры нас пералічылі галасы. Вялі перамовы з міліцыяй, але гэта ні да якога выніку не прывяло. Пасля міліцыя пачала нас атачаць», – узгадвае Васіль.

Паўтара гады Васіль жыў у Польшчы, а з пачаткам вайны далучыўся да шэрагаў добраахвотнікаў. Галоўная мэта нашага героя - вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны. На радзіме яму пагражае крымінальны тэрмін ад 15 гадоў да смяротнага пакарання.

Васіль лічыць, што беларусы могуць ганарыцца сваімі мужнымі суайчыннікамі, якія зараз выступаюць на баку Украіны. Добрая ваенная падрыхтоўка робіць іх сапраўднымі жаўнерамі, якія значна пераўзыходзяць салдат лукашэнкаўскага войска.

Каліноўцы ж набываюць досвед у баях, і, нягледзячы на страты, настрой у беларускіх добраахвотнікаў баявы. Наш герой - з роты загінулага камандзіра Волата.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках