27 красавiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва агароджы на польска-беларускай мяжы скончанае

6
Будаўніцтва агароджы на польска-беларускай мяжы скончанае

Яе пачалі ўзводзіць 25 студзеня.

Памежная ахова Польшчы абвясціла аб заканчэнні будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю.

Яе пачалі ўзводзіць 25 студзеня.

Працягласць агароджы на тэрыторыі Любельскага і Падляскага ваяводстваў складае 186,25 км. Для яго спатрэбілася 49 тысяч т. сталі. Загарода мае вышыню на 5,5 м. Яна забяспечаная калючым дротам. У ім абсталяваны некалькі дзясяткаў брамак для пропуску буйных жывёлін, а таксама тысячы "дзюр" для дробных.

Агароджа пабудаваная Польшчай у адказ на рост міграцыйнай плыні з Беларусі. З лета мінулага гады мігранты з краін Усходу і Афрыкі спрабуюць перайсці з Беларусі ў Польшчу. Загарода пабудаваная на наземным адцінку беларуска-польскай мяжы. На астатняй працягласці яна праходзіць па рэках, якія ўскладняюць парушэнне мяжы. Трэба адзначыць, што агароджа на мяжы таксама ўзводзіцца з літоўскага боку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках