27 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне рэальных даходаў у РФ дасягнула максімуму за апошнія сем гадоў

9
Падзенне рэальных даходаў у РФ дасягнула максімуму за апошнія сем гадоў

Мацней расейцы бяднелі толькі пасля анэксіі Крыма.

Падзенне рэальных даходаў расейцаў дасягнула максімуму за апошнія сем гадоў. Пра гэта паведаміла "Радио Свобода", спасылаючыся на справаздачу Расстата.

Паводле справаздачы, заробкі працуючых расейцаў застаюцца прыблізна ранейшымі, аднак з папраўкай на рост коштаў пакупніцкая здольнасць скарацілася на 7,2%. Мацней расейцы бяднелі толькі ў 2015 годзе, пасля анэксіі Крыма і накладзеных тады на Расею эканамічных санкцый.

Найбольшы спад рэальнага даходу традыцыйна ўдарыў па работніках бюджэтнай сферы: лекарах і сацработніках (11,4 адсотка), навукоўцах і выкладчыках ВНУ (10 адсоткаў) і настаўніках (9,1 адсотка). Усе яны атрымлівалі ў апошнія месяцы прыбаўкі да заробку, але тыя не паспявалі ўгнацца за інфляцыяй.

Аб'ём раздробнага гандлю ў Расеі ўпаў на 10% у параўнанні з пачаткам лютага; аб'ём імпарту - на 40%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках