Латвія плануе экспрапрыяваць уласнасць РФ і Беларусі
6- 9.06.2022, 21:57
- 5,098
Распрацоўваецца адпаведны закон.
Міністр юстыцыі Латвіі Яніс Борданс даручыў распрацаваць закон, які дазволіць адчужаць нерухомасць, якая належыць Расеі і Беларусі. Культурныя цэнтры і санаторыі ў Латвіі, якія належаць гэтым краінам, могуць перайсці ва ўласнасць латвійскай дзяржавы.
Мінюст Латвіі павінен падрыхтаваць закон ужо да 17 чэрвеня - гадавіны ўводу савецкіх войскаў у 1940 годзе.
Сярод аб'ектаў, якія могуць стаць латвійскімі, – "Дом Масквы" ў Рызе, які належыць расейскай дзяржструктуры санаторый "Бурштынавы бераг" і санаторый "Беларусь" у Юрмале. У гэтым сезоне праз санкцыі ўсе яны стаяць зачыненымі. Борданс згадаў, што Латвія будзе выкарыстоўваць іх для размяшчэння ўкраінскіх уцекачоў, рэабілітацыі пацярпелых і для стварэння інфармацыйнага цэнтру.
"Абедзве краіны нясуць прамую адказнасць за ўчыненне крымінальных злачынстваў і генацыд, аб чым таксама гаворыцца ў заявах Сэйма і Еўрарады, - напісаў Борданс у твітары. - Для таго каб заканадавец выразна выказаў сваю волю і дазволіў юрыдычныя нюансы, неабходны асаблівы закон, які прыбірае любыя перашкоды і інтэрпрэтацыі што да адчужэння гэтых аб'ектаў, якія належаць Расеі і Беларусі для патрэб дзяржавы і грамадства"
Šodien pēc ES tieslietu ministru diskusijām par Krievijas paveiktajiem kara noziegumiem, cilvēktiesību pārkāpumiem un genocīdu esmu uzdevis TM ekspertiem līdz 17.jūnijam,proti, līdz Krievijas okupantu ienākšanas Rīgā gadadienai, izstrādāt speciālu likumu par īpašumu atsavināšanu. pic.twitter.com/nQR1cimgup
— Jānis Bordāns (@Bordans) June 9, 2022