26 красавiка 2024, Пятніца, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніцы з Гомеля забаранілі ўвозіць і прадаваць керамічную плітку

6
Прадпрымальніцы з Гомеля забаранілі ўвозіць і прадаваць керамічную плітку

У чым прычына?

Індывідуальная прадпрымальніца з Гомеля заказала кітайскую керамічную плітку. Але прывезці яе ў краіну не атрымалася - Дзяржстандарт прызнаў груз небяспечным, піша zerkalo.io.

Правезці паліваную плітку з керамаграніту спрабавалі 29 чэрвеня. Але на мяжы выявілася, што ўдзельная эфектыўная актыўнасць натуральных радыенуклідаў пліткі склала 395,22 Бк/кг (пры норме не больш за 370 Бк/кг).

У выніку было прынятае рашэнне, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Беларусі па паказчыку бяспекі «ўдзельная эфектыўная актыўнасць натуральных радыенуклідаў». Цяпер прадпрымальніцы забаронена ўвозіць і прадаваць небяспечную плітку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках