26 красавiка 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы атрымаюць права свабоднага нашэння зброі

28
Украінцы атрымаюць права свабоднага нашэння зброі

Ужо з наступнага года.

З наступнага года ўкраінцы змогуць свабодна набываць пісталеты, пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Віктар Андрусіў.

Паводле словаў Андрусіва, 70 адсоткаў апытаных украінцаў падтрымалі ідэю свабоднага нашэння зброі. Міністэрства ўнутраных справаў Украіны ўжо рыхтуе папраўкі да другога чытання законапраекта. Асартымент зброі для свабоднага продажу будзе абмежаваны.

"Падкрэслю, што гаворка ідзе пра пісталет, а не пра гранатамёт або аўтамат Калашнікава", – растлумачыў дарадца міністра.

Чакаецца, што змены ў заканадаўства будуць прынятыя цягам лета-восені. Пасля гэтага ў Міністэрстве сфармуюць адпаведны рэестр зброі. Верагодна, будуць прынятыя іншыя дадатковыя пастановы для кантролю за абарачэннем зброі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках