27 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр УСУ: Рызыка ўварвання войскаў Беларусі ва Украіну складае 80%

11
Афіцэр УСУ: Рызыка ўварвання войскаў Беларусі ва Украіну складае 80%

Экспэрт прагназуе вялікую колькасць «адмоўнікаў» і ўцекачоў з поля бою.

На сёння рызыка ўварвання войскаў Беларусі ва Украіну складае 80%, калі гэта здарыцца, фронт расцягнецца па ўсёй лініі граніцы. Акрамя таго, стане актуальным пытанне аб наяўнасці неабходнай колькасці зброі.

Такое меркаванне выказаў блогер, грамадскі дзеяч, афіцэр УСУ і чалец экспэртнай групы пры галоўнакамандуючым Узброеных сіл Сямён Кабакаеў, паведамляе «Обозреватель».

З ягоных слоў, расейскі дыктатар Пуцін прадаўжае ціснуць на свайго «калегу» з Беларусі, патрабуючы ад яго адправіць сваё войска на вайну ва Украіну. Кабакаеў сцвярджае, што Лукашэнка нібыта тлумачыў Пуціну, што беларусы выступаюць супраць вайны, спасылаючыся на звесткі апытання.

«І ён з паперкамі пабег да Пуціна, і сказаў, што я гатовы даваць вам базы, ракеты, набоі, боепрыпасы, аэрадромы, месцы для пражывання, але сваіх людзей даць не магу, бо потым гэтыя вайсковыя мае, супраць мяне абярнуцца са зброяй, і апазіцыя гэтым скарыстаецца і мяне вельмі хутка тут скінуць. І пастанавілі не даваць для гэтай нагоды», - адзначыў вайсковец.

Пры гэтым ён нагадаў, што расейскае войска прадаўжае выкарыстоўваць рэсурсы Беларусі, а ў будучыні агрэсар можа прымусіць уступіць у вайну генералаў рэспублікі.

«Мы ж разумеем, што гэта Пуцін можа паставіць пытанне рубам: ці ты наступаеш на тэрыторыю Украіны, ці мы цябе тут умоўна заб'ём. Я магу быць упэўнены ў такой размове. Таму Лукашэнка спрабуе да апошняга гэта неяк адцягнуць. Ці ён гэта здолее - я не ведаю. Я не ўпэўнены», - адзначыў Кабакаеў.

«Чым гэта пагражае для нас? Для нас гэта вялікая праблема ў тым, што па-першае расцягнецца фронт, па-другое не для ўсіх выстарчыць мяшкоў хаваць іх і перадаваць назад у Беларусь. Гэта вялікая праблема. Гэта стала зразумела з расейцамі. Ну колькі там было расейцаў? 50 тысяч мяшкоў трэба, ну а тут яшчэ крыху засталося», - дадаў ён.

Са слоў афіцэра, цяжка спрагназаваць колькасць вайсковага кантынгенту Беларусі для вайны супраць Украіны. Але ён прагназуе вялікую колькасць «адмоўнікаў» і ўцекачоў з поля бою.

Асноўным пытаннем для Украіны ў выпадку агрэсіі Беларусі Кабакаеў назваў узбраенне.

«Ці атрымаем мы зброю, ці пойдзем мы ў контрнаступленне, ці зможам мы даваць адпор, ці будзе чым даваць адпор з боку Беларусі, якая гэта будзе сітуацыя», - адзначыў вайсковец, дадаўшы, што, як будзе адбывацца магчымы наступ, цяжка сказаць.

«Але, падводзячы вынік, магу сказаць, што Беларусь - такая ж пагроза, як Расея. Ёсць імавернасць, што гэта будзе наступленне па ўсёй лініі граніцы з Украінай», - падкрэсліў Кабакаеў.

Як паведамлялася, самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня заявіў, што Беларусь падтрымлівае Расею і будуе з РФ «Саюзную дзяржаву».

З ягоных слоў, ужо даўно ў саюзе Беларусі і Расеі створаная «адзіная групоўка Узброеных сіл», а ўдзел Беларусі ў «спецаперацыі» вызначаны ім даўно.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках