27 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец скакаў праз Вечны агонь у Менску

37
Расеец скакаў праз Вечны агонь у Менску

Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Расейца абвінавачваюць у хуліганстве ў Менску - яго справа адпраўленая ў суд на разгляд, паведамілі ў пракуратуры.

Паводле інфармацыі пракуратуры, 35-гадовы мужчына прыехаў у Беларусь па працоўных пытаннях, спыняўся ў гатэлях. У адну з такіх паездак ён праязджаў побач з плошчай Перамогі і захацеў зрабіць фота на памяць. Прычым наважыў зрабіць не звычайны здымак, а падчас скачка над Вечным агнём, пішуць «Минск-Новости».

Пра яго скокі ў міліцыю паведамілі менчукі, якія назіралі за тым, што адбываецца ў той момант. Расеец нават не ведаў, што скакаць праз Вечны агонь нельга. Калі ён у чарговы раз прыехаў у камандзіроўку ў Беларусь, яго затрымалі.

Вядома таксама, што сам ён вучыўся ў вайсковай ВНУ, а яго бабуля была ўдзельніцай Вялікай Айчыннай вайны. Ягоны ўчынак палічылі цынічным.

Цяпер ён працуе ў прыватнай кампаніі ў Расеі мэнэджарам, у яго двое дзяцей.

Адзначаецца, што мужчына прызнаў віну і раскаяўся. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Да прысуду ён будзе сядзець у СІЗА.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках