27 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнты Польшчы і Літвы сустрэнуцца ў «самым небяспечным месцы на зямлі»

8
Прэзідэнты Польшчы і Літвы сустрэнуцца ў «самым небяспечным месцы на зямлі»

Яны праінспектуюць войскі NATO.

У чацвер, 7 ліпеня, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыедзе ў так званы Сувалкскі калідор для сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і наведвання размешчаных у тым раёне войскаў. Пра гэта паведамляе zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу Бюро нацбяспекі Польшчы.

Прэзідэнты разам наведаюць мабільны камандны пункт шматнацыянальнай дывізіі NATO «Паўночны Усход» і выступяць там з заявамі, а затым накіруюцца ў лагістычны батальён імя Вялікага князя Літоўскага Вітаўта ў Марыямпалі, пасля чаго таксама выступяць з прамовай.

Сувалкскі калідор з нядаўніх часоў называюць «самым небяспечным месцам на планеце». Пасля таго, як Літва заблакавала транзіт грузаў у Калінінградскую вобласць Расеі па сваёй тэрыторыі, узрасла рызыка эскалацыі і ўсё часцей стала абмяркоўвацца магчымасць расейскага (і беларускага) ваеннага ўварвання найкарацейшым наземным шляху да эксклава РФ - праз адрэзак тэрыторыі на мяжы Літвы і Польшчы паблізу Сувалак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках