Былы «дэпутат Незалежнасці» Маркевіч трапіў у шпіталь, не даседзеўшы 10 дзён арышту
3- 6.07.2022, 20:15
- 4,972
59-гадовага Мікалая Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня ў Гародні.
Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Маркевіч не змог адбыць накладзены на яго 10-дзённы адміністрацыйны арышт цалкам, бо патрапіў у шпіталь за дзень да канца тэрміну, паведаміла ініцыятыва “Права маюць”.
59-гадовага Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня ў Гародні. Пазней яго асудзілі на 10 дзён за нейкі рэпост. Аднак поўнасцю тэрміну ён не адбыў, бо трапіў у шпіталь.
Мікалай Маркевіч - адзін з дэпутатаў апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання (1990-1995). У 1995 годзе ён быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнай Рады, арганізаванай на знак пратэсту аб правядзенні рэферэндуму ў пытаннях змены дзяржаўнай сімволікі і ўвядзення дзяржаўнага двухмоўя. Пасля быў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам гарадзенскай газеты "Пагоня", у 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку.
У апошні час Маркевіч займаўся пасажырскімі перавозкамі ў фірме "Клас-Тур".