Польскія памежнікі знайшлі два падкопы пад агароджай на беларускай мяжы
5- 7.07.2022, 11:08
- 4,856

Затрыманы грамадзяне Самалі, Гвінеі, Гамбіі, Турцыі.
Мігранты не пакідаюць спроб пераадолець паркан, устаноўлены Польшчай на мяжы з Беларуссю. Польскія памежнікі знайшлі два падкопы пад агароджай. Мігрантаў затрымалі, паведамляе польская памежная служба.
6 ліпеня нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу спрабавалі 24 чалавекі. Сярод іх былі грамадзяне Самалі, Гвінеі, Гамбіі, Турцыі.