8 жнiўня 2022, панядзелак, 0:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіевам беларускімі МАЗамі дэмантавалі манумент уз'яднання Украіны з Расеяй

11
Пад Кіевам беларускімі МАЗамі дэмантавалі манумент уз'яднання Украіны з Расеяй

Фотафакт.

У Пераяславе пад Кіевам дэмантавалі манумент у гонар 300-годдзя ўз'яднання Украіны з Расеяй.

"Сёння пераяслаўцы канчаткова разбурылі савецкі міф аб вечным сяброўстве з Расеяй - гэтай раніцай манумент, прысвечаны 300-годдзю ўз'яднання, афіцыйна ідзе ў гісторыю. Мы яго бяспечна дэмантавалі і перамесцім у надзейнае месца захоўвання", - гаворыцца ў заяве кіраўніка Пераяслаўскай грамады Вячаслава Савулка ў "Фэйсбуку".

Адметна, што дэмантавалі і вывозілі помнік беларускімі МАЗамі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».