20 траўня 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы стрыечны брат Васіля Парфянкова

5
Затрыманы стрыечны брат Васіля Парфянкова

Учора яго выклікалі ў міліцыю на «гутарку».

Сяргея, стрыечнага брата загінулага байца палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова, пасадзілі на 15 дзён. Пра гэта стала вядома "Белсату".

Пасля таго, як стала вядома, што Васіль загінуў пад Лісічанскам, на працы кіраўніцтву Сяргея паведамілі, што ён «ненадзейны» элемент, бо ягоны брат ваяваў на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.

8 ліпеня Сяргей пайшоў у міліцыю, куды яго выклікалі на размову, і пасля гэтага сувязь з ім знікла. Позна ўвечары сваякам сказалі, што яго адпусцілі, але дадому ён не прыйшоў. 9 ліпеня стала вядома, што Сяргей арыштаваны.

Нагадаем, 8 ліпеня полк імя Кастуся Каліноўскага выступіў са спецыяльнай заявай наконт апошніх страт пад Лісічанскам падчас бою 26 чэрвеня.

З самага пачатку каліноўцы пацвярджалі смерць камандзіра батальёна «Волат» Івана Марчука (Брэст) і ўзяцце ў палон Яна Дзюрбейкі на мянушку Трамблі. Аднак СМІ абвясцілі імёны яшчэ трох байцоў, якія, напэўна, загінулі пад Лісічанскам. Гэта Васіль Парфянкоў (Сябро), Васіль Грудавік (Атам) і Вадзім Шатроў (Папік). А таксама пра палон Сяргея Дзёгцева (Кляшча).

«Гэтая інфармацыя не з'яўляецца канчатковай, мы не маем цел ніводнага з пералічаных ваяроў палка Каліноўскага, у сувязі з чым мы не можам дакладна канстатаваць факт загубы», - заявілі ў прэсавай службе палка Каліноўскага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках