10 траўня 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нарошчвае вайсковую групоўку на тэрыторыі Беларусі

12
Расея нарошчвае вайсковую групоўку на тэрыторыі Беларусі

Рыхтуецца новы напад?

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, РФ размяшчае дадатковыя войскі і сродкі супрацьпаветранай абароны з боку Беларусі. Размова ідзе ў першую чаргу аб зенітна-ракетных комплексах, гэта могуць быць С-300, гэта будуць дадатковыя сродкі радыёэлектроннай барацьбы.

Як гаворыцца ў сюжэце праекта FreeДом, з'яўленне такога кшталту комплексаў у Беларусі можа казаць аб тым, што Расейская Федэрацыя такім чынам можа ўзмацняць абарону паветранай прасторы, а таксама выкарыстоўваць гэтыя комплексы для нанясення ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.

«Узрастае рызыка таго, што будуць пачашчаныя ўдары з тэрыторыі Беларусі па тэрыторыі Украіны менавіта праз гэтыя комплексы... Менавіта тэрор, ракетны шантаж можа аднавіцца», - кажа вайсковы экспэрт Аляксандр Каваленка.

Ці можа гэтая актыўнасць стаць перадумовай для ўварвання з боку Беларусі? Хутчэй за ўсё, не, запэўніваюць экспэрты, бо для гэтага патрэбныя спецыяльна падрыхтаваныя войскі. Са слоў Каваленкі, «папяровае войска» Лукашэнкі на сёння ўвогуле не гатовае ваяваць.

«Першы самы галоўны фактар - гэта тое, што агульная колькасць войска Беларусі, баяздольных батальённа-тактычных груп складае 20. З гэтых 20 батальённа-тактычных груп толькі шэсць сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай, а гэта не той баявы парадак, які можа казаць пра нейкае поўнамаштабнае ўварванне», - падкрэсліў вайсковы экспэрт.

Яшчэ адзін фактар - Беларусь прадаўжае забяспечваць захопніцкія войскі Расейскай Федэрацыі тэхнікай, зброяй і боепрыпасамі. У жніўні расейскае камандаванне дамовілася з Міністэрствам абароны Беларусі аб вывазе са складоў і цэнтраў захоўвання ў Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў. Гэта значыць, войска Беларусі не рыхтуецца да наступу, калі яно вывозіць са сваёй краіны боепрыпасы.

Раней паведамлялася, што да 11 жніўня беларускія і расейскія вайскоўцы правядуць першы этап супольных вучэнняў з баявой стральбой.

Увечары ў аўторак, 9 жніўня, у аэрапорт «Гомель» зноў прыляцеў расейскі самалёт з партыяй ракет для ЗРК С-300/400.

Праз пагрозу ўварвання з тэрыторыі Беларусі ажыццёўленае мінаванне прымежных тэрыторый Валыні. Таму грамадзян, якія пражываюць у прымежных з РБ населеных пунктах Валынскай вобласці, заклікаюць быць асцярожнымі пры наведванні лясных масіваў, выездзе на абочыну дарог і гэтак далей.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках