27 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пэнтагона нагадаў Расеі аб пятым артыкуле NATO

1
Кіраўнік Пэнтагона нагадаў Расеі аб пятым артыкуле NATO
ЛОЙД ОСТЫН

Напад на аднаго хаўрусніка NATO - гэта напад на ўсіх хаўруснікаў Альянсу.

Паўночнаатлантычны альянс не імкнецца да вайны супраць Расеі, але будзе далей пільнавацца прынцыпу калектыўнай бяспекі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву міністра абароны ЗША Лойда Остына падчас брыфінгу.

«Давайце шчыра. Мы не імкнемся да канфрантацыі і не нясём пагрозы для Расеі. Наша абноўленая пазіцыя проста адлюстроўвае нашу нязменную і ўрачыстую прыхільнасць пятаму артыкулу. Напад на аднаго хаўрусніка NATO - гэта напад на ўсіх хаўруснікаў NATO», - заявіў кіраўнік Пэнтагона.

Ён таксама дадаў, што існая сітуацыя ў сусветнай палітыцы патрабуе ад Альянсу больш хуткага і надзейнага рэагавання на выклікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках