6 снежня 2022, aўторак, 2:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лётчыкі РФ хочуць «здаць» сваё кіраўніцтва ў міжнародным трыбунале

9
Лётчыкі РФ хочуць «здаць» сваё кіраўніцтва ў міжнародным трыбунале

Звесткі ўкраінскай разведкі.

Расейскія лётчыкі збіраюць пацвярджэнні атрыманых імі загадаў і плануюць перадаць іх у міжнародны трыбунал над кіраўніцтвам РФ.

Пра гэта ў сваім Telegram піша Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

У разведцы адзначылі, што расейскія акупанты спрабуюць схаваць свой удзел ва ўчыненні злачынстваў супраць народа Украіны.

«Экіпажы самалётаў, якія ажыццяўлялі пускі ракет па мірных жыхарах Украіны, ужо ўсведамляюць, што кіраўніцтва расейскага войска ў далейшым будзе перакладаць адказнасць за вайсковыя злачынствы на непасрэдных выканаўцаў. Лётчыкі збіраюць дакументальныя пацвярджэнні атрыманых імі загадаў, якія ў далейшым плануюць перадаць у міжнародны трыбунал над кіраўніцтвам РФ», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама акупанты з Паветрана-касмічных сіл Расеі «спрабуюць знішчаць любыя доказы іх удзелу ў забойствах мірнага насельніцтва Украіны».

«Ажыццяўляючы подкупы і прапаноўваючы хабар, акупанты спрабуюць выдаліць звесткі аб сабе з баявых загадаў і распараджэнняў», - адзначылі ў разведцы.

Адзначаецца, што вайсковая разведка Украіны апублікуе асабістыя звесткі каманднага складу 52 цяжкага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка (Шайкоўка, Калужская вобласць) і 121 цяжкага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка (Еегельс, Саратаўская вобласць). 22 цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі (Еегельс), асабовы склад якіх прыцягваецца да нанясення ракетных удараў з самалётаў Ту-22М3 і Ту-160 крылатымі ракетамі Х-22, Х-555, Х-101 па гарадах Украіны.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».