27 красавiка 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: За выбухамі пад Джанкоем стаіць элітнае ўкраінскае падраздзяленне

15
NYT: За выбухамі пад Джанкоем стаіць элітнае ўкраінскае падраздзяленне

Падраздзяленне дзейнічае ў тыле ворага.

За выбухамі ў Джанкойскім раёне акупаванага Крыма стаіць элітнае ўкраінскае падраздзяленне, паведамляе The New York Times.

Украінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці распавёў выданню, што гэтае падраздзяленне дзейнічае ў тыле ворага.

Больш ён не паведаміў ніякіх падрабязнасцяў.

Газета адзначае, што напады, у якіх выкарыстоўваліся сілы ў тыле ворага, падкрэсліваюць вынаходлівасць украінскіх сіл. З самага пачатку вайны яны выкарыстоўвалі нетрадыцыйную тактыку, спрабуючы адбіць напады значна большага і лепш абсталяванага расейскага войска.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках