27 красавiка 2024, Субота, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая лэдзі ЗША заразілася каранавірусам

1
Першая лэдзі ЗША заразілася каранавірусам

Байдэн, які вылечыўся ад COVID-19, атрымаў адмоўны вынік тэсту.

Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн захварэла на COVID-19.

Пра гэта 16 жніўня паведаміла яе прадстаўніца Элізабэт Аляксандр, піша Reuters.

З яе слоў, у жонкі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна позна ўвечары 15 жніўня пачалі правяляцца сімптомы прастуды.

Аляксандр адзначыла, што Джыл Байдэн двойчы атрымала адмоўны вынік экспрэс-тэсту на COVID-19, але ПЛР-тэст выявіўся станоўчым.

У Белым доме паведамілі, што 16 жніўня ў прэзідэнта Байдэна быў адмоўны вынік тэсту на COVID-19.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках