27 красавiка 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Антон Сіманенкаў уцёк з «хіміі»

16
Палітвязень Антон Сіманенкаў уцёк з «хіміі»
АНТОН СІМАНЕНКАЎ

Ён ужо пакінуў Беларусь.

У судзе Першамайскага раёна Менска 9 жніўня асудзілі былога студэнта Менскага каледжа прадпрымальніцтва, палітвязня Антона Сіманенкава за ўдзел у пратэстах 2020 года. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Антон Сіманенкаў быў затрыманы 1 сакавіка 2022 года байцамі ГУБАЗіКа проста ў навучальнай установе. Яму было выстаўленае абвінавачанне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса). Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Падставай для абвінавачання стаў скрыншот з відэа, апублікаваны ў адным з азербайджанскіх СМІ. На ім следчыя апазналі на акцыі 20 верасня 2020 года ў Менску Антона, які стаяў у счэпцы ў першым радзе. На той момант яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў.

Суддзя Максім Трусевіч палічыў Сіманенкава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады («хатняя хімія»).

Аднак пасля суда Антон пастанавіў, што досведу знаходжання ў СІЗА яму дастаткова і варта з'ехаць з краіны. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы, адзначаюць праваабаронцы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках