Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ
- 17.08.2022, 19:00
- 4,130

Украінцы адбілі некалькі штурмаў на Данбасе і ўдарылі па акупантах на поўдні.
Украінскія абаронцы адбілі некалькі штурмаў на Данбасе і ўдарылі па акупантах на поўдні. Аднак вораг меў частковы поспех каля Вопытнага, што недалёка ад Аўдзееўкі.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
Северскі, Валынскі і Палескі кірункі
Сітуацыя на поўначы застаецца стабільнай. Вораг удасканальвае фартыфікацыі на Северскім кірунку і абстральвае з артылерыі тэрыторыі каля Чарноўскага, Паўлаўкі і Гудавога Сумскай вобласці.
Харкаўскі кірунак
З артылерыі і танкаў акупанты абстралялі населеныя пункты Харкаў, Новая Мікалаеўка, Дземянцееўка, Каробачкіна, Печанегі, Рускія Цішкі, Аднарабоўка, Лябяжае, Новае, Святлічнае, Сасноўка і Рубежнае.
Расейскія войскі спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў у кірунках населеных пунктаў Лябяжае і Базалееўка, поспеху не мелі і адышлі.
Славянскі кірунак
Супраціўнік абстрэльваў з артылерыі розных тыпаў раёны непадалёк Бражкоўкі, Дуброўнага, Мазанаўкі, Даліны і Далгенькага.
Украінскія ваяры адбілі штурм у кірунку Навадмітроўкі і Мазанаўкі. Вораг панёс страты і адышоў.
Краматорскі кірунак
Акупанты спрабавалі выцесніць УСУ з пазіцый, таму з танкаў і артылерыі абстрэльвалі тэрыторыі непадалёк Мікалаеўкі, Краматорска, Верхнякаменскага, Таццянаўкі, Серабранкі, Грыгароўкі і Райгарадка. Нанеслі авіяцыйны ўдар каля Івана-Дар'еўкі і Вясёлага.
Таксама войска РФ без поспеху вяло штурм у кірунак населенага пункта Вясёлае.
Бахмуцкі кірунак
Абстрэлы зафіксаваны паблізу Бахмута, Зайцава, Якаўлеўкі, Белагароўкі і Маёрска. Акупанты задзейнічалі авіяцыю для ўдару каля Салядара.
Украінскія ваяры здушылі ўсе спробы ворага палепшыць тактычнае становішча падраздзяленняў у раёнах населеных пунктаў Белагораўка, Салядар, Бахмуцкае, Кадэма, Зайцавае і Маёрск.
Аўдзееўскі кірунак
Супраціўнік абстрэльваў раёны каля Аўдзееўкі, Нью-Ёрка, Пяскоў, Вадзянога, Вопытнага і Невельскага. Нанёс авіяўдар недалёк ад Мар'інкі. Вораг мае частковы поспех у кірунку населенага пункта Вопытнае.
Навапаўлаўскі і Запарожскі кірункі
Акупанты масавана абстрэльвалі з танкаў і рознакалібернай артылерыі населеныя пункты Вялікая Навасёлка, Канстанцінаўка, Паўлаўка, Сонцаўка, Вольгеўскае, Угледар, Валшэбнае, Гуляйполе, Нованаданілаўка, Малая Токмачка, Арэхаў, Врэмеўка, Наваполь і Новаандрэеўка.
Авіяўдары зафіксаваны каля Шчарбакоў, Малых Шчарбакоў і Чыгуначнага. Удары карэктавалі беспілотнікамі.
Захопнікі распачалі беспаспяховую спробу рушыць наперад у кірунак Шаўчэнкава і маюць частковы поспех у кірунак Новаміхайлаўкі.
Паўднёвабужскі кірунак
Акупанты спрабуюць утрымаць занятыя пазіцыі і не дазволіць украінскім войскам рушыць наперад. Для гэтага вораг абстрэльвае пазіцыі УСУ і вядзе паветраную выведку БПЛА.
Войска РФ нанесла авіяцыйныя ўдары недалёка ад Белагоркі, Лазавога, Белага Калодзежа і Пасад-Пакроўскага.
Вораг вёў штурм ля Белагароўкі, але абаронцы ўтрымалі абарону і адкінулі супраціўніка на папярэднія пазіцыі.
Чорнае і Азоўскае моры
Расея засяроджвае ў акваторыях два носьбіты крылатых ракет марскога базавання.
У Генштабе УСУ адзначылі, што расейскія войскі дэмаралізаваныя, спрабуюць атрымаць раненні, каб не патрапіць на перадавую. Таксама фіксуецца павелічэнне фактаў сабатажу загадаў афіцэраў, асабліва калі гэта датычыцца наступальных дзеянняў.