27 красавiка 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашыст, які выступае за саюз з Расеяй, прыехаў у Запарожскую вобласць і запісаў відэа

32
Лукашыст, які выступае за саюз з Расеяй, прыехаў у Запарожскую вобласць і запісаў відэа

Атрымалася «пакаянне».

Дэлегацыя з Беларусі прыбыла ў часткова акупаваную Расеяй Запарожскую вобласць. Яе ўзначаліў беларус з палітычнымі амбіцыямі, які выступае за саюз з Расеяй, Сяргей Лушч. Відэа з яго каментаром размясцілі прызначаныя Расеяй улады Запарожскай вобласці. Выступоўца на фоне чырвона-зялёнага сцяга актывіст з сумным выразам твару нагадаў «пакаянныя» відэа з беларускіх сілавых тэлеграм-каналаў, піша «Зеркало».

Паводле ягоных слоў, у склад дэлегацыі ўвайшлі грамадскія дзеячы і журналісты з Беларусі. «Дастаткова прадстаўнічы склад», - адзначыў Лушч.

Хто ўвайшоў у яе склад не паведамляецца, але на відэа можна заўважыць чалавека, падобнага да старшыні ўправы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды» Вадзіма Гігіна.

Сяргей Лушч - старшыня арганізацыйнага камітэта палітычнай партыі «САЮЗ», грамадзянін Беларусі. Выступае за «ўз'яднанне брацкіх народаў Расеі і Беларусі». Яго пазіцыю высока ацанілі ў Расеі - ён атрымаў падзяку і медаль ад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Нагадаем, што цяпер расейскае войска захапіла блізу 70% Запарожскай вобласці. Пад кантролем Кіева застаецца горад Запарожжа, дзе пражывае амаль палова насельніцтва вобласці. Акупацыйныя ўлады размясціліся ў Мелітопалі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках